Пустая торба выклікала перапалох у аптэцы на Антонава (абноўлена)

|

У аптэцы па вуліцы Антонава ў Гродне 17 снежня знайшлі пакінутую кімсьці падазроную сумку. Супрацоўнікі аптэкі выклікалі міліцыю ў 14.40, ужо праз некалькі хвілін на месцы былі МНС і служба размініравання.

Як палепшыць Гродна ў будучыні? Пяць ідэй ад Таццяны Караткевіч

Хоць Таццяна Караткевіч і не стала прэзідэнтам Беларусі, зараз яна працягвае працаваць па сваёй праграме і імкнецца мець зносіны з грамадствам. У сераду, 16 снежня, Караткевіч завітала ў Гродна, дзе сустрэлася са сваімі аднадумцамі і выслухала праблемы гарадзенцаў. З “Тваім стылем” яна падзялілася ідэямі, як зрабіць жыццё гараджан лепшым.

Рабочыя холдынгу “ЗОВ” баяцца, што праз праблемы прадпрыемства яны страцяць працу

|

Каля 2000 працаўнікоў мэблевага холдынгу “ЗОВ” звярнуліся ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі з просьбай дапамагчы захаваць працоўныя месцы. Прадпрыемства мусіць выплаціць вялікія штрафы і людзі баяцца, што пасля гэтага яно спыніць працу, піша Белта.

Чым адрозніваецца Эвок ад Вукі? Тэст пра “Зорныя войны” ад “Твайго стылю”

|

У дзень прэм’еры сёмага эпізоду Star Wars мы вырашылі даведацца, наколькі добра нашыя чытачы ведаюць, што адбывалася “даўным даўно ў далёкай-далёкай галактыцы”.

Начны кінатэатр “Усход” адным з першых у Беларусі паказаў новыя “Зорныя войны”

У Беларусі, праз тры дні пасля амерыканскай і два дні пасля еўрапейскай прэм’еры, пачаўся паказ сёмага эпізоду “Зорных войнаў”. Першым у Гродне і адным з першых у Беларусі стужку паказаў кінатэатр “Усход”.

Гістарычны комікс пра абарону Гродна ў 1939 годзе: дзе праўда, а дзе паліткарэктнасць?

Некалькі тыдняў таму на выставе польскай гістарычнай кнігі ў Варшаве прэзентавалі комікс у чатырох частках, першая з якіх распавядае пра абарону Гродна ад Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г. Комікс выдадзены Польскім Інстытутам Нацыянальнай Памяці, дзяржаўнай структурай, якая займаецца галоўным чынам вывучэннем рэпрэсій супраць польскага народа ў ХХ ст.

Фотафакт: OldCity рыхтуе для гарадзенцаў зімовы падарунак

У той час, калі надвор’е не радуе гарадзенцаў снегам, кіраўніцтва гандлёвага цэнтра вырашыла стварыць для кліентаў самую сапраўдную зіму.

Мінскі гурт Intelligency паспрабуе аб’яднаць гарадзенцаў усіх пакаленняў

Мінскі электронны музычны праект Intelligency прэзентуе свой першы поўнафарматны альбом “Doloven” 19 снежня ў бары “Андэграўнд” у Гродне. Хлопцы ўжо паспелі пра сябе заявіць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах Беларусі.

Перадсвяточныя зніжкі ў Беластоку: аглядаем прапановы і збіраемся “на закупы”

|

Напярэдадні святаў многія заклапочаныя пошукам падарункаў для сваіх  блізкіх. І хаця мясцовыя крамы і рынкі  прапануюць свае перадсвяточныя акцыі, паездкі  на распродажы ў Беласток не трацяць сваёй папулярнасці. У аглядзе  “Твайго стылю”  можна знайсці абзор рэкламных “газетак” некаторых папулярных крамаў і карысную інфармацыю пра дарогу, чэргі на мяжы і мытныя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў. 

У Гродне студэнт-гісторык стварае касцюм Бобы Фета, каб пайсці ў ім на прэм’еру “Зорных войнаў”

Да гучных прэм’ер, такіх, як чарговыя эпізоды “Зорных войнаў”, фанаты рыхтуюцца загадзя. У Гродне да выхаду ў кінатэатры “Абуджэння Моцы” студэнт Іван вырашыў стварыць касцюм аднаго з герояў.