У Сірыі забілі хлопца з Гродна, які ваяваў на баку Ісламскай дзяржавы

|

Сайт Kurdish Daily News апублікаваў дакументы забітага на паўночным захадзе Іраку, недалёка ад мяжы з Сірыяй, удзельніка тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”. На адным з фота бачны часовы від на жыхарства Аўстрыі, дзейсны з 2 снежня 2012 года да 1 снежня 2015 года. Уладальнік дакумента – нехта Дзяніс Васільеў, родам з Беларусі, з Гродна. Пра гэта піша блогер silverrebel.

Гарадзенскія габрэі пачалі святкаваць Хануку

|

Увечары 6 снежня гарадзенскія габрэі прыступілі да святкавання Ханукі. Свята традыцыйна пачынаецца з надыходам цемры.

У Гродне рыхтуюць да адкрыцця першы ў Беларусі Музей праса

У самым цэнтры Гродна стане на адзін музей больш. Унікальны не толькі для горада, але і для краіны, музей праса павінен адкрыцца да канца года.

У кірсе паказалі аматарскі мюзікл пра тое, як пабачыць і пераадолець “ямы” у грамадстве

|

Прэм’ерны паказ мюзікла “Я-Мы”, што падрыхтавалі выхаванцы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса разам са студэнтамі-валанцёрамі, адбыўся 5 снежня ў лютэранскай кірсе. Артысты прымеркавалі яго адразу да двух дат – Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю (3 снежня) і Дня валанцёра (5 снежня). Таксама мюзікл адкрыў шэраг трацыдыйных зімовых імпрэзаў хоспіса – “Цуд калядны”, што праводзяцца  ўжо пяць гадоў.

На занятках гарадзенскай “Мовы Нанова” выступіць Зміцер Вайцюшкевіч

|

Вядомы музыка стане госцем заняткаў па тэме “Шоў-бізнес”. Арганізатары абяцаюць, што сустрэча будзе насычанай і цікавай.

Як Дружок знайшоў дружка. Верны сабака, які жыў на руінах, мае новы дом

|

Дзякуючы актыўным дзеянням гарадзенскiх журналістаў і валанцёраў, пакінуты сабака з вуліцы Татарскай хутка знайшоў сабе новых гаспадароў. Ён каля месяца не хацеў пакідаць руін старога дому, з якога выехалі яго гаспадары. З сабой у кватэру ў шматпавярховіку браць жывёлу яны не захацелі.

У Гродне адкрылася Lofthouseсafe, дзе абяцаюць рабіць здаровы фаст-фуд і вегетарыянскія стравы

|

Турысты, якiя прыехалі ў Гродна на цягніку, цяпер змогуць пад’есці ў пяці хвілінах ад чыгуначнага вакзала. Гарадзенец адкрыў там эка-фастфуд у стылі лофт. 

Гродна ў Instagram: першыя дні зімы з восеньскім надвор’ем

|

Першы тыдзень зімы, якая пакуль што мала адрозніваецца ад восені, мы адлюстравалі ў некалькіх дзясятках фотаздымкаў з сацсеткі Instagram. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!

У Гродне Дзед Мароз са Снягуркай заехалі ў рэзідэнцыю, якой яшчэ няма

|

Раней да бліжэйшага Дзеда Мароза гарадзенскія дзеці дабіраліся ў Белавежскую пушчу за 300 км. Хутка свой казачны дзядуля з’явіцца ў межах горада ў Пышках.

Зімы пакуль няма: выходныя ў Гродне будуць цёплымі і ветранымі

|

Уікэнд адзначыцца зусім не зімовым надвор’ем і вельмі моцным ветрам, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.