Гарадзеншчына мае шанец стаць прыярытэтнай інвестзонай для ізраільскага бізнеса
Пра гэта кажа міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў, які наведаў Гродна з працоўным візітам.
Пра гэта кажа міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў, які наведаў Гродна з працоўным візітам.
Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16″, дзе ты атрымаеш новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін.
Гарадзенскія школьнікі Павел Цынеўскі і Максім Мухляда падчас адпачынку выратавалі паляка, які тануў у Балтыйскім моры. Хлопцы адпачывалі на польскай Балтыцы ў летніку, арганізаваным каталіцкай парафіяй Маці Божай Вострабрамскай (Аўгустовак).
У Гродзенскай вобласці 34 кандыдаты будуць змагацца за 13 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Імёны гэтых людзей вядомыя, у друку з’явіліся звесткі пра іх заробкі і маёмасць, якой яны валодаюць. Нават гэта сухая інфармацыя гаворыць пра многае.
Тры тыдні запар у працоўныя дні верасня на адрэзку Чорная Беластоцкая (Czarna Białostocka) – Беласток цягнікі будуць заменены на аўтобусы. Нязручнасці выкліканы мадэрнізацыяй лініі.
Перакладчыкі з Гарадзеншчыны могуць паўдзельнічаць ў конкурсе мастацкага перакладу ад часопіса «ПрайдзіСвет». На конкурс абраны творы амерыканскіх паэтаў, празаікаў ды музыкаў 50 – 70 гадоў мінулага стагоддзя.
Сёння, вяртаючыся з абласной бібліятэкі, раптоўна заўважыла, што ажыўленае перакрыжаванне на вуліцы Замкавай і Давыда Гарадзенскага запоўнена машынамі VIP-класу і міліцэйскімі аўтамабілямі.
Выкладчык Універсітэта Брандайс з Бостану Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій» і моўных упадабанняў беларускамоўнай студэнцкай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў.
Назва горада Чарнігава неаднаразова траплялася мне ў літаратуры. З кніжак паўставаў вобраз ціхага, нават крыху соннага, глыбока правінцыйнага гарадка.
Калі ж я сама трапіла ў гэты горад, усё аказалася і так, і не так.
Пракуратура вобласці і УУС аблвыканкаму занепакоеныя тым, што ў вобласці зноў фіксуюцца злачынствы, якія ўчыняюць адэпты сект і новых рэлігійных рухаў, што “шкодзяць здароўю і маральнасці насельніцтва”, піша belta.by