Прычынай аварыі стаў кот
У Шчучынскім раёне ўчора пад раніцу разбілася машына, якой кіравала 18-ці гадовая дзяўчына. Кіроўца з’ехала з дарогі і некалькі разоў перакулілася. Прычынай здарэння стаў кот, які нечакана выбег на дарогу.
У Шчучынскім раёне ўчора пад раніцу разбілася машына, якой кіравала 18-ці гадовая дзяўчына. Кіроўца з’ехала з дарогі і некалькі разоў перакулілася. Прычынай здарэння стаў кот, які нечакана выбег на дарогу.
Усяго некалькі сотняў заўзятараў назіралі сёння за чарговай няўдалай гульнёй “Нёмана”. Мала таго, што час сустрэчы паставілі на гадзіны, калі па тэлебачанні адбывалася трансляцыя гульні чэмпіянату свету Германія-Англія, дык яшчэ і на афіцыйным сайце каманды падалі іншы час пачатку матча.
Інсцэніроўка знакамітага бою 1410 года запланавана на 17 гадзін каля Замкавай гары. Яе пакажуць рыцарскія клубы, што прыехалі на Фестываль сярэднявечнай культуры з усёй Беларусі.
Алена і Стэфан – такія імёны маюць цяпер пара сокала-пустальгі, якая сёлета вывела 6 птушанят за статуяй Святой Алены на Бернардынскім касцёле ў Гродне. Імёны птушкам шляхам галасавання давалі наведвальнікі сайта birdwatch.by, створанага гарадзенскімі арнітолагамі.
Некалькі сотняў гарадзенцаў чакалі сёння з ранку адкрыцця ў Лядовым палацы кірмаша тавараў з Індыі. Жыхароў горада прывабліваюць адносна танныя вопратка, тканіна, прадметы інтэр’еру ды іншыя тавары з далёкай краіны.
У вёсцы Гудзевічы 20-ці гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем ды не ўбярог аўтамабіль ад сутыкнення з дрэвам. Трое яго пасажыраў – 17-ці, 18-ці і 19-ці гадоў з траўмамі адвезеныя ў гарадзенскі шпіталь хуткай дапамогі. Кіроўца памёр на месцы.
Акцыя кампаніі прымеркаваная да яе васьмігоддзя. Карыстальнікі паслугаў гэтага аператара могуць заўтра таксама бясплатна дасылаць SMS-кі і карыстацца Інтэрнэтам на працягу ўсяго дня.
Беларускія, польскія і літоўскія памежнікі выплылі з польскага Аўгустова і праз беларускую частку канала даплылі да літоўскіх Друскенікаў.
У чацьвер ў Гродне адбылося спатканне з чарговым кандыдатам у прэзідэнты. Услед за Яраславам Раманчуком і Ўладзімірам Някляевым у горад над Нёманам прыехаў намеснік Беларускай партыі “Зялёных” Юрый Глушакоў.
З 1 па 4 ліпеня на турбазе “Хімік” пройдзе шостая міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмавання Linux Vacation / Eastern Europe.