У Гродне адкрыты прыём дакументаў на бясплатныя візы на кацэрт BRUTTO і DZIECIUKI ў Беластоку

|

12 сакавіка ў польскім Беластоку адбудзецца канцэрт беларускіх гуртоў Brutto і Dzieciuki. Арганізатары абяцаюць забяспечыць бясплатнымі візамі на 4 дні. У Гродне пачаты прыём заявак на падачу дакументаў.

Тым часам у Гродне: 22 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

22 студзеня пачаў працаваць тэатр Сапегаў у Дзярэчыне, у Варшаве пачалося паўстанне 1863 года, а ў Пецярбургу адбылася “крывавая нядзеля”.

“Нёман” прайграў матч за шэсць ачкоў

|

Чарговы свой матч хакеісты “Нёмана” прайгралі. На гэты раз пры роўнай барацьбе крыўдзіцелем гарадзенцаў стаў “Гомель”.

На “Гродна Азот” пачалі будаваць новы цэх коштам у 200 млн долараў

|

Будаўнічыя працы на месцы старога цэху аміяк-1 пачаліся пасля таго, як у Гродна даставілі 50-мятровую калону для абсорбцыі нітрозных газаў. Зараз пад новы цэх азотнай кіслаты ладзяць штучную аснову ды арміруюць фундамент, піша Белта.

У Гродне з’явіцца інфармацыйная шыльда пра адраджэнне даўняга батанічнага сада

|

Каля парку Жылібера з’явіцца шыльда з інфармацыяй пра гісторыю парка, унёсак яго заснавальніка Жана Жылібера ў развіццё Гродна ў XVIII ст., а таксама пра пачатак адраджэння ягонага батанічнага сада. Праз два тыдні шыльду павінны вырабіць, але пакуль невядома, калі яе ўсталююць.

На наступным тыдні ў Гродне будуць тэсціраваць першую платную паркоўку айчыннай вытворчасці

|

Стаянка прыблізна на 90 машынамесцаў пачне працу неўзабаве. Спецыялістам засталося ўсталяваць праграмнае забеспячэнне і пратэсціраваць сістэму.

Забытыя мясціны Гродна. Школа павівальных бабак, якую “з’еў” Гроднаэнерга

Вуліца Студэнцкая раней была самым простым шляхам ад сённяшняга ўніверсітэту да перонаў чыгункі. На ёй знаходзілася важная навучальная ўстанова, пра якую сёння мала хто ведае.

У прыватным сектары ў Гродне знайшлі “лішнія” соткі. Іх адбяруць ва ўладальнікаў і прададуць з аўкцыёну

|

Былую вёску Вішнявец, якую ўжо даўно акружылі шматпавярховікі, будуць ушчыльняць. Па закону гараджане не могуць мець такія вялікія ўчасткі, таму іх “абрэжуць” і дадаткова забудуюць. Прадстаўнікі гарадской адміністрацыі 20 студзеня сустрэліся з жыхарамі прыватнага сектара ў актавай зале школы №38. Праз “дзяржаўную неабходнасць” ва ўладальнікаў дамоў з’явяцца новыя суседзі.

Долар у абменніках Гродна дасягнуў 22,2 тыс, еўра 24,3 тыс.

|

На біржавых таргах 21 студзеня долар і еўра рэзка выраслі ў цане адносна беларускага і расійскага рублёў. Долар падаражэў больш чым на 1500 рублёў.

Польская чыгунка канчаткова адмаўляецца ад цягнікоў у Гродна ў 2016 годзе

|

У сёлетнім раскладзе руху польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць да сярэдзіны снежня, ужо дакладна не з’явяцца цягнікі Варшава-Гродна. Новае кіраўніцтва Міністэрства Інфраструктуры і Будаўніцтва вырашыла не пераглядаць рашэння сваіх папярэднікаў пра адмену спалучэння.