Стартап-школа адкрыецца ў Гродне восенню
У верасні 2016 года ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне пачнуць працаваць стартап-школы, дзе кожны зможа паспрабаваць запусціць уласны бізнес, паведамілі БЕЛТА ў грамадскім аб’яднанні “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу”. Тры школы адкрыюцца ў абласных гарадах, і тры – у Мінску. Абласныя школы будуць арыентаваныя на запуск розных відаў бізнесу, сталічныя – на вытворчыя і навуковыя праекты, а таксама студэнцкія праекты БДТУ.