Затрыманы гродзенец, якога падазраюць у педафіліі

|

43-гадовы гродзенец падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару. Мужчына паказваў суседскім дзецям порнафільмы. А потым зняў штаны з пяцігадовай дзяўчынкі і дакранаўся да полавых органаў.

Эколагі патрабуюць праз суд праектныя дакументы Астравецкай АЭС

|

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці разгледзіць позву грамадскага аб’яднання “Экадом” да Дырэкцыі будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Да трагедыі заставаліся хвіліны

|

Дзве маленькія дзяўчынкі ледзь не сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Рытань у Астравецкім раёне. Бацькі паклалі малых (адной дзяўчынцы 2 гады, а другой – год) спаць і пайшлі ў краму. Калі праз 10 хвілін вярнуліся, то бацька ледзь змог прабіцца праз дымавую завесу, каб уратаваць сваіх дачок.

Навучальныя ўстановы з Беластоку гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў

|

На зварот польскага міністэрства вышэйшай адукацыі прыняць у сябе беларускіх студэнтаў адгукнулася каля 50 польскіх ВНУ. Сярод іх і некалькі вышэйшых школ з Беласточчыны.

Змяняецца тэлефонны код Ліды

|

Да пяцізначных нумароў жыхароў Ліды і Лідскага раёна дадаецца лічба “5”, а міжгародні код “01561” ў ноч на 22 студзеня будзе зменены на “0154”.

Новы год – новыя нелегалы

|

Чацьвёра грамадзян Афганістану затрымалі ўчора гарадзенскія памежнікі. Нелегалы спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу.

Гродна рыхтуецца да Міжнароднага фестывалю царкоўных спеваў

|

На сёлетні, дзесяты “Каложскі дабравест”, які пройдзе ў два туры з 14 па 19 лютага, прыедуць калектывы з 8 краін.

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” пачынае лічыць птушак

|

У Гродне ў зімовым уліку птушак, які ладзіцца АПБ штогод, звычайна ўдзельнічае некалькі дзясяткаў чалавек.

Першыя ахвяры Новага года

|

За навагоднія святочныя дні ў Гродзенскай вобласці пяць чалавек загінулі на пажарах, у бальніцы трапілі некалькі аматараў петардаў.

Новы сайт грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”

|

Новы сайт грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, заснавальніка мультымедыйнага парталу “Твой стыль” пачаў сваю працу з 1 студзеня.