Журналістыка павінна быць якаснай

Праблемы, звязаныя з працай беларускіх журналістаў, абмярковаліся сёння ў Гродне ў час прэс-клубу “Самацэнзура – пастка ці механізм самакантролю?”. Мерапрыемства было арганізаванае грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

У Ваўкавыску эвакуавалі студэнтаў

|

Семдзесят пяць навучэнцаў былі эвакуаваныя з інтэрнату Ваўкавыскага педагагічнага каледжа ўвечары 9 лістапада. Прычынай стаў пажар ў электрашчытавым пакоі. Аб небяспецы паведаміла аўтаматычная сістэма “Маланка”.

Гарадзенцы могуць патрапіць у “Джунглі” Венесуэлы

|

Казачны свет венесуэльскіх джунгляў праз карціны і фотаздымкі можна ўбачыць на выставе, якая адчынілася 11 лістапада ў Гарадзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі.

Дзень аховы працы: сумная статыстыка

|

Адзінаццаць загінулых, трыццаць пяць параненых. Гэта не паведамленне з месцаў ваенных дзеянняў альбо тэрактаў. Столькі жыхароў Гарадзеншчыны пацярпела сёлета ад траўмаў на вытворчасці.

Тры гады, 30 км., 20 еўра. Чакаем красавіка?

|

Сёння беларускі парламент зацвердзіў пагадненне пра спрошчанае перасячэнне беларуска-польскай мяжы для жыхароў памежнай зоны. На практыцы адчуць выгоды ад гэтага можна будзе вясной.

“Масакра” запланавана на пятніцу

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” заўтра адбудзецца прэм’ера містычнай стужкі “Масакра”. Фільм Андрэя Кудзіненкі здымаўся ў маёнтку князёў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён). На Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” стужка была названая самай яркай прэм’ерай 2010 г.

Алесь Міхалевіч паабяцаў падтрымку польскай меншасці

|

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду сустрэўся ў аўторак з прадстаўнікамі польскай грамадскасці ў Гродне. Палітык выступаў на польскай мове і абяцаў у выпадку прыходу да ўлады падтрымліваць інтарэсы польскай меншасці.

У ЕГУ прэзентавалі антыатамную інсталяцыю

|

10 лістапада ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні была прэзентаваная антыатамная інсталяцыя. Такім чынам беларускія студэнты і эколагі выказалі сваю занепакоенасць планамі будаўніцтва АЭС у Беларусі і суседніх краінах.

“Беларусізацыя” Гродзенскага аблвыканкама пачалася

|

З ініцыятывы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры прынята рашэнне ўкараняць беларускую мову ў справаводства дзяржаўнай установы.

Эколагі занепакоеныя праектам будаўніцтва вугальнай ТЭЦ на Гродзеншчыне

|

З адпаведным зваротам выступілі шэраг міжнародных і экалагічных арганізацыяў.