Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў
У другім матчы Еўравыкліку, які праходзіў у Гродне, зборная Беларусі разграміла каманду Францыі з лікам 8:1.
У другім матчы Еўравыкліку, які праходзіў у Гродне, зборная Беларусі разграміла каманду Францыі з лікам 8:1.
“Нёман” стаў першай камандай чэмпіянату, якая прайграла дэбютанту Вышэйшай Лігі – “Крумкачам”. Матч, які праходзіў у Мінску, скончыўся з лікам 2:1.
У Абласным палацы творчасці дзяцей i моладзi праходзіць творчы конкурс для дзяцей ад 7 да 17 гадоў з устаноў адукацыі Гарадзеншчыны. Пераможцы абласнога этапу адправяцца на фінал у Мінск.
Увечары, 8 красавіка, гарадзенец, які забыў ключы ад кватэры, вырашыў трапіць да сябе дадому праз дах. Зрабіць гэта яму не ўдалося. Каб зняць мужчыну з вышыні, выратавальнікі надзьмулі батут і выставілі лесвіцы.
Кубак Беларусі па шашках сярод самых юных аматараў праходзіць 8-10 красавіка ў найстарэйшым шахматна-шашачным клубе Гродна. Шляхам кваліфікацыі сюды патрапілі лепшыя прадстаўнікі з кожнай вобласці: усяго 7 каманд па 5 чалавек. Лепшая каманда атрымае кубак і грашовае ўзнагароджанне.
У Гродне прайшла першая з дзвюх сустрэч зборнай Беларусі і каманды Францыі. Гульня паміж супернікамі завяршылася ў асноўны час 1:1. Ужо ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку зборнай Беларусі.
Цалкам адноўлены стадыён, якім цяпер будуць карыстацца не толькі школьнікі, але і жыхары ўсяго раёна, адкрылі 4 красавіка. Яго рэканструявалі ў межах трансгранічнага праекта праграмы “Латвія-Літва-Беларусь”.
Пра байкераў у Гродна ўспамінаюць штогод у канцы красавіка, калі адбываецца традыцыйны фэст “Хавайся ў бульбу”. Горад напаўняецца каларытнымі брутальнымі мужчынамі, ровам іх матацыклаў і розгаласам рокавых рытмаў. Праводзіць фестываль клуб “NASHORN FREE RIDERS” MCC ці карацей “Насарогі”. Пра частку жыцця клуба, нябачную гарадзенцам, а таксама пра побыт і традыцыі байкераў “Твайму стылю” расказаў Павел Матвееў, у байкерскім асяродку больш вядомы як “Матвей”.
Пасля таго, як з чэшскім спецыялістам Мілашам Голанем не працягнулі кантракт, пост галоўнага трэнера гарадзенскай хакейнай каманды заняў Сяргей Пушкоў, які ўжо вядомы шматлікім гарадзенскім заўзятарам.
Першы ў горадзе конкурс па хуткасным паяданні сушы прайшоў 7 красавіка ў кафэ “Kioto” ў гандлёвым цэнтры OldCity. Каля 20 гарадзенцаў ўдзельнічалі ў конкурсе, але параўнацца ў хуткасці з Русланам Кулевічам не змог ніхто. У выніку журналіст з “Твайго стылю” атрымаў падарункавы сертыфікат, жартоўнае званне “самага японскага гарадавога” і магчымасць паехаць у падарожжа на Мальдзівы… за свой кошт.