Выстава да юбілею Юрыя Якавенкі адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Больш за 60 прац можна будзе пабачыць на выставе графікі “Англійскі сняданак”, прысвечанай 50-годдзю творцы. Яе адкрыццё пройдзе 22 снежня ў 17.00.

“Капаў, капаю і буду капаць”. У Беларусі хочуць пазбавіць хобі аматараў даўніны

У Беларусі 14 снежня выйшаў Указ №485 скіраваны на ўдасканаленне аховы археалагічных аб’ектаў і артэфактаў. Гэты закон фактычна забараняе абарот археалагічных артэфактаў не толькі паміж краінамі, але і ўнутры краіны.

Асабісты досвед: як я пракаціўся ў сацыяльным таксі ў Пышкі

Апошнім часам шмат кажуць пра тое, як зрабіць інфраструктуру ў Беларусі зручнейшай для перасоўвання людзей з інваліднасцю. Але ж даступнасць – гэта не толькі адсутнасць “бар’ернага асяроддзя”, але і іншыя сацыяльныя паслугі для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.

У Беластоку пераглядалі рашэнне суда па справе, звязанай са смерцю чатырох жыхароў Гарадзеншчыны

|

Трагедыя разыгралася ранкам 15 верасня 2010 г. Два мікрааўтобусы з пасажырамі, якія ехалі на закупы ў Варшаву, сутыкнуліся тады з польскім цірам. У выпадку загінулі чацьвёра гарадзенцаў – тры жанчыны і мужчына, а таксама жыхар Мінскай вобласці.

У Баброўніках затрымалі беларуса з 15 кг. бурштына

|

Гэта найвялікшая ў гісторыі польскай мытні канфіскаваная ёй кантрабанда гэтага каштоўнага камня.

Фальварак Станіславова – ідэальнае месца для музею сельгастэхнікі ў Гродне?

Гаспадарчы комплекс XVIII-XIX стст. недалёка ад цэнтру горада мог бы стаць ідэальнай музейнай пляцоўкай.

Кнігі з фрымаркета могуць папоўніць новую бібліятэку ў Альшанцы

|

У Гродне прайшоў чарговы, ужо трэці па ліку кніжны фрымаркет. Як і на папярэднія кірмашы, у цэнтральную гарадскую бібліятэку прыйшло больш за 50 чалавек каб падзяліцца сваімі кнігамі і знайсці для сябе нешта новае.

Не па-зімоваму цёпла: прагноза надвор’я на тыдзень

|

На гэтым тыдні захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор’е. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, днём паветра будзе прагравацца да 10 градусаў вышэй за нуль.

Гарадзенскія валанцёры правялі акцыю ў падтрымку хворага на рак хлопчыка, бацькам якога трэба сабраць гіганцкую суму

Выставачная зала па вуліцы Ажэшкі ў Гродне нядзельным вечарам ператварылася ў месца дабрачыннасці. Там прайшоў аўкцыён цацак, што былі пашытыя па малюнках маленькага хворага хлопчыка, а таксама кірмаш і выступленне гарадзенскіх артыстаў.

У Гродне пачаўся продаж навагодніх елак

У Гродне пачалі працу ёлачныя кірмашы. Усяго ў горадзе размешчана 19 месцаў, дзе можна будзе набыць жывую елку да 31 снежня.