Гарадзенскія школьнікі, якія зніклі ў Мінску, знайшліся

|

14- і 12-гадовыя школьнікі з Гродна разам з 18-гадовым сябрам у пятніцы, 25 верасня, былі ў Мінску, а пасля іх след згубіўся. Іх знайшлі на наступны дзень на чыгуначным вакзале, паведамілі ў пошукавым атрадзе “ЦэнтрСпас”.

На “Мова Нанова Гародня” раскажуць пра апантанасць паштовымі маркамі

|

Гісторыі пра тое, як адмыслоўцы б’юцца, каб заплаціць мільёны за маленькую паштовую марку, можна будзе пачуць на чарговых занятках “Мова Нанова” ў панядзелак, 28 верасня.

Вячаслаў Лісічкін: “Тысяча матчаў – гэта не мяжа”

|

Ветэран гарадзенскага хакея Вячаслаў Лісічкін у матчы з “Брэстам” правёў свой юбілейны тысячны матч за “Нёман”. Як аказалася пазней, такой колькасцю гульняў за адзін клуб у Беларусі ніхто больш не можа пахваліцца.

“На апошнюю сустрэчу ніхто не прыйшоў”. Гарадзенскі “Кніжны клуб” губляе наведвальнікаў, але не аптымізм

На апошнюю сустрэчу клуба, якая павінна была адбыцца 18 верасня, не завітаў ніхто з чытачоў. Тым не менш, арганізатар сустрэч настроены аптымістычна і кажа, што гэта толькі пачатак сезону.

Андрэй Коршунаў забяспечыў “Нёману” перамогу над “Брэстам”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі гарадзенскі “Нёман” на хатнім лёдзе разграміў сваіх паўднёвых суседзяў ХК “Брэст”з лікам 3:0.

У гарадзенскага хостэла змяніўся ўладальнік. У планах – пашырэнне

Адзіны ў Гродне хостэл “Hello, Grodno” існуе ўжо тры гады. Нядаўна ў яго змяніўся ўладальнік. У новага гаспадара ёсць грандыёзныя планы, якія, тым не менш, яна не разгалошвае.

Гродна ў Першай сусветнай: будаўніцтва крэпасці, візіт кайзера і што пра немцаў кажуць паштоўкі

Нашае ўражанне ад немцаў-акупантаў перыяду Другой сусветнай вайны накладаецца і на падзеі Першай сусветнай. Але адносіны немцаў і мясцовых жыхароў у той час былі зусім іншымі.

Гарадзенскі пенсіянер ратуе набытую рыбу ў гарадскім фантане

|

Гарадзенец дзед Віталь мае за сваімі плячыма пяцідзесяцігадовы стаж у рыбалцы. Апошнім часам узрост ужо не дазваляе хадзіць на любімы Нёман. Пенсіянер вырашыў выкруціцца з сітуацыі незвычайным чынам. Ужо другі тыдзень ён купляе рыбу на рынку і запускае яе ў адзін з фантанаў горада.

IOWA ў Гродне: танцы, хіты і кілаграмы блёстак

Папулярны беларуска-расійскі гурт упершыню выступіў у нашым горадзе. Канцэрт адбыўся 25 верасня ў начным клубе “База”.

Таццяна Караткевіч сустрэнецца з гарадзенцамі 29 верасня

|

У аўторак, 29 верасня, кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч наведае Гродна. Таксама 26-30 верасня яна пабывае яшчэ ў дзевяці гарадах вобласці, паведаміў Дзмітрый Бандарчук, давераная асоба кандыдаткі.