Тэст “Твайго стылю”: Хто вы са знакамітых вязняў гарадзенскай турмы?

|

Месяц таму ў Гродне адкрыўся музей турмы. Асобная частка экспазіцыі прысвечана яе знакамітым вязням. “Твой стыль” падрыхтаваў тэст, які дазволіць бліжэй пазнаёміцца з гэтымі неардынарнымі асобамі.

Міжнародны дзень турызму ў Гродне адзначаць турзлётам і водным марафонам

|

З 25 па 27 верасня ў раёне вёскі Нямнова пад Гродна пройдзе злёт турыстаў. Ён будзе не толькі прысвечаны міжнароднаму дню турызму, але і пройдзе ў рамках Адзінага дня Еўрапейскага Саюза. Мэта – папулярызацыя турызму як віду актыўнага адпачынку.

Хрыстос з дакорам глядзеў на аматараў бутэрбродаў або Чаму я збег з выставы Стратовіча

Што б здарылася, калі Хрыстос сапраўды прызямліўся ў Гародні? Гэта першая думка, якая прыйшла ў галаву, калі я прыйшоў на выставу Валерыя Стратовіча “Суайчыннікі” ў “Крызе”.

Малады паэт Дзіма Пціцамі расказаў гарадзенцам, чаму не хоча служыць ва ўкраінскай арміі

На творчай сустрэчы хлопец расказаў, як ад рэпа прыйшоў да паэзіі, як натхненне прыходзіць падчас прання шкарпэтак і чаму ён не хоча служыць у войску. Гродна ён наведаў 22 верасня ў межах паэтычнага тура па гарадах Беларусі.

Падземны Гродна. Частка V: На Горкага касцей няма, а ці знойдуць падземны ход?

У Гродне працягваюць рэканструяваць былыя казармы пагранічнікаў па вуліцы Горкага. Старажылы кажуць, што пад будынкамі ёсць вялікія тунэлі, якія вядуць амаль пад цяперашнюю плошчу Леніна. Але будаўнікі нічога такога пакуль не знаходзілі.

У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

|

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.

У Дзень без аўтамабіля ў Гродне адбылося 23 ДТЗ

|

За суткі 22 верасня ў вобласці здарылася 28 дарожных аварый, з іх 23 – у Гродне, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Вольга з Польшчы запрашае на развітальную вечарыну

|

Польская валанцёрка Вольга, якая працавала ў Гродне год, запрашае на сустрэчу-прэзентацыю на заканчэнне свайго ЕВС-праекта ў арганізацыі  ГА “Цэнтр «Трэці Сэктар».

Дзень без аўто: гарадзенскія дзеці прапаноўваюць усім перасесці на ровары і ролікі

У сусветны Дзень без аўтамабіля, “Твой стыль” апытваў не толькі дарослых гарадзенцаў, але і самых маленькіх жыхароў нашага горада. Дзеці падзяліліся сваім меркаваннем аб аўтамабілях, экалогіі, а таксама аб транспарце будучыні.