Гарсвет рыхтуе на Савецкай новую ілюмінацыю. Яе аўтара ўжо звольнілі з працы

Новую святочную падсветку ў выглядзе дзевяці арак ужо пачалі ўсталёўваць уздоўж вуліцы Савецкай у Гродне. Яны заззяюць ужо 18 снежня. Праўда, напярэдадні святаў дызайнера, які працаваў у Гарсвеце дзевяць гадоў і прапанаваў такі варыянт упрыгожання, звольнілі за тое, што ён загадзя падзяліўся з гарадзенцамі навагоднім сюрпрызам.

Грог, імбірны чай, зёлкавая гарбата: смакуем зімовыя напоі ў гарадзенскіх кавярнях

|

На вуліцы можа быць па-зімоваму холадна ці не па-зімоваму бясснежна, але традыцыйныя гарачыя напоі дапамогуць дамаляваць у свядомасці карцінку ідэальнай зімы. Зімовыя смакі мы шукалі ў гарадзенскіх кавярнях. Умова была адна – адсутнасць алкаголю ў складзе. 

Мокры снег і галалёд: прагноз надвор’я на тыдзень

|

На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.

Першы снег прымусіў спыніцца кіроўцаў на М6 i не дазволіў падрыфтаваць аматарам экстрыму

З першым снегам на Гарадзеншчыне пачаліся праблемы на дарогах. Многія вадзіцелі, якія рухаліся па трасе М6, вымушаныя былі спыняцца на запраўках і чакаць, пакуль снегапад скончыцца. А хтосьцi нават спрабаваў дрыфтаваць на снезе.

У Гродне разважалі пра дыскрымінацыю і крытыкавалі еўрапейскія каштоўнасці

|

Праваабаронцы з “Салідарнасці” прэзентавалі фільмы пра дыскрымінацыю ў Беларусі. Самая распаўсюджаная яе форма – неабгрунтаваныя звальненні з працы. У канцы сустрэчы голас узялі еўраскептыкі.

Фотафакт: У гарадзенскай катэдры адкрылі Браму Міласэрнасці

|

Біскуп Аляксандр Кашкевіч 13 снежня адчыніў сімвалічную браму, праходзячы праз якую, як вераць католікі, можна атрымаць дараванне пакаранняў за грахі. Такую браму традыцыйна адкрываюць у Рыме кожныя 25 гадоў, але сёлета Папа Рымскі вырашыў абвесціць пазачарговы Юбілейны Год.

Гурт Irdorath запісаў кавер на Prodigy

Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гарадзенскіх вуліцах, ды здабыў вялікую папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, чарговы раз нагадаў пра сябе, дзякуючы каверу на песню Voodoo People гурта Prodigy.

Хазарская прыгажуня: таямніца Каложы разгаданая?

Славутая гарадзенская Каложа была грамадскім будынкам, свае абрады тут маглі адпраўляць і хрысціяне і паганцы, а карэнні “гарадзенскай архітэктурнай школы” трэба шукаць у таямнічым Рускім каганаце. Такога меркавання прытрымліваецца вядомая гарадзенская мастацтвазнаўца Любоў Зорына.

Стартуе дабрачынная акцыя “Навагодні цуд”: дзеці просяць у Дзеда Мароза куртку, чаравікі і нават шкарпэткі

Дабрачынная акцыя “Навагодні цуд” у падтрымку дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пройдзе сёлета ў пяты раз. У гэтым годзе, у параўнанні з папярэднімі, жаданні дзяцей істотна змяніліся.

Гродна ў Instagram: першыя елкі, стары горад і снежань без снега

|

На гэтым тыдні ў нашай падборцы з’явіліся першыя святочныя елкі, пры гэтым з вельмі розных матэрыялаў. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.